Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija

Дзень еўрапейскіх моў

26 верасня ва ўсёй Еўропе адзначаецца Дзень еўрапейскіх моў, мэта якога – заахвочваць вывучэнне і засваенне розных моў на працягу ўсяго жыцця чалавека.

Традыцыйна адзначаецца гэты дзень і ў нашай гімназіі. Сёлета ўсе мерапрыемствы былі інтэграваны ў урокі. Вучні вандравалі “Па слядах вядомых людзей” на ўроках гісторыі, геаграфіі, біялогіі, хіміі, фізікі, матэматыкі, глядзелі фільмы, перакладалі тэксты, “будавалі” Вавілонскую вежу, удзельнічалі ў віктарыне “Сцягі Еўропы”. Вучні 1 і 6 класаў удзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе малюнкаў, прысвечаным Дню еўрапейскіх моў. Вучні І гімназічнага класа прадстаўлялі нашу гімназію на моўным конкурсе ў вільнюскай школе імя С. Канарскага. Удзельнікі конкурса выконвалі творчыя заданні, адказвалі на пытанні віктарыны. Каманда нашай гімназіі цудоўна выступіла і заняла І-е месца. Віншуем!

Gimnazija vykdo priešmokyklinio, pradinio, pagrindinio ir vidurinio ugdymo programas.

Steigėjas – Vilniaus miesto savivaldybė

Teisinė forma – biudžetinė įstaiga

Mokomoji kalba - baltarusių

Duomenys kaupiami ir saugomi Juridinių asmenų registre, kodas 191722390

Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija

Sietyno g. 21, Vilnius LT-04316

Tel. / faksas +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Vilniaus Pranciškaus Skorinos gimnazija