Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

"Хрышчэнне" ў гімназісты

22 кастрычніка ў гімназіі прайшло свята пасвячэння вучняў 9 класа ў гімназісты, на якім дзевяцікласнікі прадэманстравалі сваю знаходлівасць, дасціпнасць, хуткую рэакцыю і творчы патэнцыял. Спачатку на іх тварах былі намаляваны сімвалы гімназіі, пасля яны павінны былі адказаць на вострыя пытанні, выканаць не адно традыцыйнае для такіх свят заданне і пакаштаваць "чароўнага эліксіру". З усімі заданнямі "кандыдаты" паспяхова справіліся і былі прыняты ў гімназічную супольнасць як паўнавартасныя яе члены.

Віншуем усіх новых гімназістаў!

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны