Прыём вучняў
У дашкольную (падрыхтоўчую) групу і ў 1-12 класы гімназіі імя Ф. Скарыны г. Вільнюса прымаюцца вучні, якія жывуць на тэрыторыі Вільнюскага самакіравання (не па тэрытарыяльнаму прынцыпу). Заявы рэгіструюцца з 1 па 31 сакавіка ў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэме svietimas.vilnius.lt. Час прыёму заяў можа быць працягнуты ў выпадку, калі застануцца свабодныя месцы.
Заяву за вучня, якому няма 14 гадоў, падае адзін з бацькоў (апекуноў), 14-18-гадовыя вучні, якія маюць пісьмовую згоду аднаго з бацькоў (апекуноў), заявы падаюць самі.
Больш падрабязная інфармацыя па тэл. (8-5) 245 91 27; (8-5) 245 79 28.