Гісторыя гімназіі
У 1994 годзе адчынілася адзіная ў Літве агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання. 15 лютага 2013 года рашэннем Вільнюскай мэрыі ёй быў нададзены статус гімназіі.
Наша гімназія з’яўляецца муніцыпальнай бюджэтнай установай. Навучальны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прававымі актамі Літоўскай Рэспублікі. Асноўная мова навучання – беларуская, частка прадметаў выкладаецца па-літоўску. У гімназіі вучацца вучні з 1-га па 12-ты клас. З верасня 2014 года працуе дашкольная група.
Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны адкрыта для новых ідэй, аднак захоўвае сваю ўнікальнасць, адначасова абапіраючыся на каштоўнасці, на працягу стагоддзяў выпрацаваныя грамадствам.