Сусветны дзень здаровага харчавання
З нагоды сусветнага дня здаровага харчавання 14 кастрычніка ў нашай гімназіі прайшло традыцыйнае свята, мэтай якога была прапаганда здаровага харчавання. Да гэтага дня вучні 5-8 класаў рыхтаваліся загадзя: шукалі рэцэпты карысных страў, збіралі матэрыял на тэму здаровага харчавання, намалявалі плакат “Садавіна і гародніна – здаровая ежа”. Да свята яго ўдзельнікі прыгатавалі карысныя для здароўя стравы, якія маглі пакаштаваць усе жадаючыя. Пасля вучні гулялі ў розныя гульні, загадвалі загадкі пра садавіну і гародніну.
Свята атрымалася вельмі цікавым: яго ўдзельнікі даведаліся шмат карыснага і вырашылі, што весці здаровы лад жыцця можа быць прыемна і цікава.