Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Акцыя "Draugiška kuprinė" ("Ранец – сябар")

Медработнік гімназіі Наталля Аксаміт і настаўнік метадыст фізкультуры Ліна Грыгоніне арганізавалі і правялі ў гімназіі акцыю, падчас якой узважваліся рукзакі вучняў, вялася гаворка пра правільную паставу. Н. Аксаміт правяла заняткі, на якіх расказала, якім павінен быць рукзак, як правільна складваць у ім рэчы, як насіць. Звярталася ўвага на тое, што трэба рабіць, каб не было праблем з пазваночнікам.

У файе першага паверха былі развешаны плакаты з інфармацыяй для вучняў 3-6 класаў. Вучням прапанавалі самім узважыць свае ранцы і вызначыць, як суадносяцца вага ранца і вучня. Атрыманыя працэнты вучні заносілі ў спецыяльную дыяграму.

Усім было весела, цікава і карысна.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны