"Ноч даследчыкаў"
23-га верасня ў гімназіі прайшло традыцыйнае мерапрыемства "Tyrėjų naktis" ("Ноч даследчыкаў"). У ім прынялі ўдзел вучні I, II, IV гімназічных класаў, якія правялі розныя эксперыменты, прадставілі праектныя работы, даследавалі глебу, лішайнік суседняга з гімназіяй лесу і інш. Каб паспяхова авалодаць ведамі па біялогіі, хіміі, фізіцы, геаграфіі, неабходна зразумець і запомніць шмат складаных тэрмінаў. Праводзячы эксперыменты, вучні маюць магчымасць лепш зразумець навакольную рэчаіснасць ірозныя прыродныя з’явы.Таму многія з тых, хто на гэты раз былі толькі гледачамі, праз год, несумненна, самі стануць удзельнікамі "Tyrėjų nakties".