Каб дзеці раслі здаровымі
Каб дзеці раслі здаровымі, спецыялісты Вільнюскага бюро аховы грамадскага здароўя раяць прытрымлівацца наступных правіл:
- Да пачатку навучальнага года неабходна праверыць стан здароўя дзіцяці.
- Падчас прафілактычнай праверкі доктар правярае артэрыяльны ціск, зрок, слых, крывяносную сістэму, органы дыхання, пазваночнік і стан іншых органаў, вымярае рост, вагу дзіцяці. Пры неабходнасці дае накіраванне да больш вузкіх спецыялістаў.
- Праверка здароўя дзіцяці праводзіцца толькі са згоды бацькоў, таму адзін з іх павінен суправаджаць дзіця ў паліклініку.
- Абавязковай з’яўляецца праверка стану зубоў і сківіцы.
- У Літве дзейнічае праграма, паводле якойдзецям 6-14 гадоў пакрываюць спецыяльным матэрыялам пастаянныя карэнныя зубы, што захоўвае іх ад карыесу.
- Для маладога арганізма важнае значэнне мае правільнае харчаванне. Яно садзейнічае гарманічнаму фізічнаму і інтэлектуальнаму развіццю дзіцяці. Дзеці любога ўзросту павінны ўжываць разнастайныя прадукты (як расліннага, так і жывёльнага паходжання).
- Прывучыце сваё дзіця абавязкова снедаць. Дзеці, якія паелі раніцай, больш працаздольныя, лепш канцэнтруюць увагу, у іх лепшая памяць і настрой, радзей бывае лішняя вага. На сняданак пажадана есці кашы, стравы з цэльнага зерня.
- На абед у школе лепш даваць не грошы, а прадукты: гэта могуць быць бутэрброды з вараным мясам, сырам, йогурт,садавіна, гародніна.
- Асаблівую ўвагу трэба надаваць фізічнай актыўнасці, недахоп якой стрымлівае нармальнае развіццё дзіцяці.
- Бацькі павінны пастаянна клапаціцца аб рэжыме дня дзіцяці. Дзеці павінны ў адзін і той жа час класціся спаць, прачынацца, есці, рыхтаваць урокі. Гэта дапаможа ім падтрымаць працаздольнасць, псіхічнае і фізічнае здароўе.
- Сон – самы неабходны і лепшы пасіўны адпачынак, які ахоўвае нервовыя клеткі ад стомленасці і знясілення.
- Важна звяртаць увагу на вагу партфеля/ранца. Для вучняў пачатковых класаў яго вага не павінна перавышаць 700 г, для старшакласнікаў – 1000 г.
Паколькі на 50 працэнтаў здароўе вызначаецца нашым ладам жыцця, то ад нашай адказнасці залежыць, ці вырастуць дзеці здаровымі і шчаслівымі.