Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Надышоў верасень...

1-га верасня вучні гімназіі, з букетамі восеньскіх кветак, зноў выстраіліся на святочнай лінейцы. Для адных гэта пачатак звычайнага навучальнага года, для другіх жа, асабліва першакласнікаў і дванаццацікласнікаў, – вельмі важны жыццёвы этап.

З днём навукі і ведаў прысутных павіншавала выконваючая абавязкі дырэктара гімназіі Дзіяна Стахновіч, якая пажадала вучням – поспехаў у вучобе, настаўнікам – творчай працы, бацькам – цярпення. Прысутныя рады былі вітаць паважаных гасцей: міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса, пасла Рэспублікі Беларусь у Літве Аляксандра Караля, дарадчыка пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве Людмілу Татарыновіч, дырэктара Дэпартамента нацыянальных меншасцей пры ўрадзе Літоўскай Рэспублікі Віду Монтвідайце, старасту Каралінішскага староства горада Вільнюса Віялету Гедмінайце, прэзідэнта Згуртавання беларускіх арганізацый Літвы Ларысу Слесараву, заснавальніка прэміі імя Юрыя Зімніцкага Таццяну Скорэне. Госці пажадалі вучням і настаўнікам удачы, цярпення, уручылі каштоўныя падарункі.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны