Сталічным пачаткоўцам – спецыяльныя праяздныя білеты
Згодна з рашэннем Вільнюскай мэрыі, вучні пачатковых класаў горада могуць набываць білеты для праезда ў гарадскім транспарце на 365 дзён за 10 еўра. Набыць білеты можна ў любым месцы, дзе прадаюцца праяздныя дакументы, а таксама на інтэрнэтнай старонцы mano.vilniustransport.lt і ў праграме m.Ticket.
Па просьбе кантралёраў вучань павінен паказаць і праяздны білет, і вучнёўскае пасведчанне.