Этнакультурная вечарына
22 кастрычніка некалькі вучняў гімназіі разам з настаўніцай музыкі Валянцінай Кавальчук прынялі удзел у этнакультурнай вечарыне "Kultūrų spalvos" ("Колеры культуры"), якая праходзіла ў асноўнай школе "Neries" горада Йонава. Мерапрыемства (частка рэспубліканскага праекта "Tautų tiltas") цікавае тым, што вучні розных нацыянальнасцей (літоўцы, рускія, палякі, беларусы) праз элементы сваёй этнічнай культуры (песні, танцы, гульні і інш.) знаёмяць прысутных з нацыянальнай самабытнасцю свайго народа.