Літаратурна-музычная кампазіцыя "Слова пра Сяргея Палуяна"
У гімназіі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 115-годдзю беларускага публіцыста, празаіка, літаратурнага крытыка Сяргея Палуяна. Вучні I-га гімназічнага класа падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю "Слова пра Сяргея Палуяна". Пад гукі класічнай музыкі гімназісты чыталі вершы, урыўкі з прозы, успаміналі факты біяграфіі пісьменніка.
Падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю настаўніца метадыст беларускай мовы Алена Базюк.