Вынікі нацыянальнага конкурсу
20 лістапада вучні 8, I – II гімн. класаў прынялі ўдзел у нацыянальным конкурсе матэматычнай і прыродазнаўчай граматнасці, падчас якога змаглі праверыць свае веды ў гэтых галінах навук. Мэта конкурсу – стымуляваць цікавасць вучняў да прыродазнаўчых навук, матэматыкі, развіваць уменні выкарыстоўваць свае веды на практыцы, папулярызаваць задачы, якія стаяць перад сучаснай матэматычнай і прыродазнаўчымі навукамі. 16 снежня былі абвешчаны вынікі конкурсу.
Лепшыя вынікі сярод вучняў нашай гімназіі паказалі:
- Максіміліян Грасевіч – ІІ гімн. клас
- Караліна Савіцка – І гімн. клас
- Нікіта Аляксеенкаў – 8 клас.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Літоўскай Рэспублікі. Віншуем!
Падрабязней: nec.lt