Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Стодзёнка

Стодзёнка – адно з самых прыгожых і вясёлых святаў. У пятніцу, 5 лютага, гэтае свята нагадала абсальвентам гімназіі аб тым, што вучыцца ім засталося толькі 100 дзён, што хутка яны назаўсёды зачыняць дзверы гімназіі. Дырэктар Д. Стахновіч павіншавала дванаццацікласнікаў, пажадала ім плённай працы і поспехаў на экзаменах. Вучні ўсіх класаў дасціпна, вынаходліва віншавалі старэйшых сяброў, жадаючы ім прыемных момантаў у жыцці. Абітурыенты пазабавіліся апошні раз перад вялікім выпрабаваннем: апранулі дзіцячае адзенне, прынеслі з сабой цацкі, прынялі ўдзел у нетрадыцыйных уроках, елі манную кашу. Увечары ўсіх чакала святочная праграма.

Жадаем дванаццацікласнікам поспехаў у падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў!

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны