Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Літве-Радзіме

У гэтым годзе гімназія імя Ф. Скарыны арыгінальна святкавала 16-га лютага – Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Раніцай 12 лютага ўсе вучні і настаўнікі выканалі гімн Літвы, вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у акцыі “Тры колеры Літве”. Падчас святочнага ранішніка “Віншуем Літву” вучні дэкламавалі вершы Юсцінаса Марцінкявічуса, спявалі песні пра Радзіму, з папяровых птушак склеілі флаг Літвы, быў падрыхтаваны стэнд “Сцяг свабоды”. Старэйшыя вучні прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання “Роднай Літве”, дзе дэкламавалі вершы пра свабоду Літвы, любоў да Радзімы. Вучні 5 і 9 класаў разам з настаўнікамі ўшанавалі памяць сігнатараў Акта аднаўлення Літоўскай незалежнасці на могілках Росы. Члены школьнай рады ўдзельнічалі ў святочным шэсці “Шляхам Літоўскай дзяржавы” ад старажытнага цэнтра Літоўскай дзяржавы – Палаца Валадароў і Кафедральнага сабора – да могілак Росы, дзе пахаваны доктар Йонас Басанавічус. 17 лютага ў гімназіі прайшоў першы этап адукацыйнай віктарыны-конкурса “Разам мы Літва”. Арганізатар конкурсу – Міністэрства асветы і навукі Літоўскай Рэспублікі, партнёры – вучнёўскі саюз Літвы і вучнёўскі парламент Літвы. Вучні 7-10 класаў разам з настаўнікамі мелі магчымасць праверыць свае веды па гісторыі, геаграфіі краіны, літоўскай мове і літаратуры. Перамагла каманда “Palikuonys”, якая прыме ўдзел у рэгіянальным этапе 11 сакавіка.

Дзякуем усім за ўдзел у святочных мерапрыемствах.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны