Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Сустрэча з пiсьменнiкам

1 сакавiка 2016 годаў гасцях у нашай гiмназii быў мастак, фатограф, падарожнiк, пiсьменнiк Марус Абрамавiчус Нябойся. Падчас сустрэчы госць не толькi коратка прадставiў сваю новую кнiгу «Iран – другi бок Месяца», напiсаную паводле ўражанняў ад паездкi ў Iран, але i шмат расказаў пра гэтую краiну, у якой быў yжо не першы раз: пра яе прыроду, звычаi, гiсторыю i iнш. Госць сардэчна размаўляў з вучнямi, з задавальненнем адказвaў на iх пытаннi. Гутарка была такой цiкавай, што гадзiна прабегла як адно iмгненне. Напрыканцы сустрэчы М. Абрамавiчус пакiнуў запiс у гасцявой кнiзе гiмназii i падарыў сваю кнiгу з аўтографам. Дырэктар гiмназii Дзiяна Стахновiч падзякавала госцю за цiкавую, змястоўную сустрэчу i падарыла яму кнiгу «Вiльнюс вачыма дзяцей», у якой прадстаўлена творчасць нашых вучняў.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны