Міжнародная канферэнцыя па прыродазнаўчых навуках “Экалогія і мы”
28 красавіка 2016 г. у Вільнюскай гімназіі імя Ф. Скарыны адбудзецца міжнародная канферэнцыя па прыродазнаўчых навуках для вучняў 9-12 (І-ІV гімназічных) класаў агульнаадукацыйных школ “Экалогія і мы”, прысвечаная 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Мэты канферэнцыі – заахвочваць цікавасць вучняў да прыродазнаўчых навук, фарміраваць навуковае мысленне і даследчыя навыкі, выхоўваць экалагічную культуру. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца вучні 9-12 (І-ІV гімназічных) класаў Вільнюскіх агульнаадукацыйных школі школьнікі з Рэспублікі Беларусь (школы/гімназіі партнёры: Гродненская гарадская гімназія, 4-я сярэдняя школа г. Ліды, 2-я сярэдняя школа г. Ашмяны, 48-я сярэдняя школа г. Мінска, 35-я гімназія г. Мінска і інш.).
Арганізатары канферэнцыі: Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны, Таварыства Беларускай Школы