Міжкультурны адукацыйны праект „Kino gijos“
На працягу сакавіка – мая 2016 года вучні І-ІІ класаў гімназіі імя Ф. Скарыны ўдзельнічалі ў міжкультурным адукацыйным праекце „Kino Gijos“, ініцыятарам якога былі „Natrix natrix“ і асацыяцыя „Kūrybinės jungtys“. Асноўную ўвагу арганізатары праекта надавалі зносінам вучняў школ з рознымі мовамі навучання, працэсу пазнання імі агульнага і адрознага ў культурах. Падчас заняткаў аналізавалася, як праца над стварэннем кіно можа змяніць погляды моладзі на іншую культуру,на пытанні грамадзянскасці. Вучні нашай гімназіі займаліся разам з вучнямі Вільнюскай Лаздзінайскай школы. Заняткі праводзіла прафесійны кінарэжысёр Крысціна Бажыце. Падчас заняткаў вучні выконвалі разнастайныя заданні, ажыццяўлялі задуманыя праекты, а набыты вопыт рэалізавалі ў прывабнай, стымулюючай творчасць форме кіно. Разам з вучнямі працавалі настаўніца гісторыі Галіна Уждавінене і настаўніца літоўскай мовы Юраце Норвайшэне.
Фотаздымкі з майстэрняў і мерапрыемства, прысвечанага закрыццю праекта