Свята апошняга званка
Нават не заўважылі, як хутка прайшоў яшчэ адзін навучальны год. 27 мая прагучаў апошні званок для абітурыентаў 22-га выпуску Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны. Гэта прыгожае развітанне са школьнай партай, сябрамі, настаўнікамі і час падрыхтавацца маральна да выпускных экзаменаў. Прыгожымі словамі праводзілі абітурыентаў у поўнае складанасцяў жыццё дырэктар гімназіі Дзіяна Стахновіч, класны кіраўнік Марыя Качан, бацькі выпускнікоў, знайсці свой шлях у жыцці пажадалі госці свята.
Дарагія выпускнікі, мы жадаем вам стойкасці, веры ў сябе, удачы і настойлівасці ў дасягненні мэты.
Навучальны год закончыўся. Ён прынёс шмат радасці, прыемных клопатаў. Усім вучням жадаем прыемных канікул і насычанага лета! Адпачніце, падрасціце, радуйцеся і шмат усміхайцеся…