Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Акцыя “Apibėk mokyklą”(“Аббяжы школу”)

Прыемна паведаміць, што Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны далучылася да акцыі Цэнтра медыка-санітарнай асветы і прафілактыкі захворванняў ”Apibėk mokyklą” (Аббяжы школу”). Ідэю аббегчы мілю вакол школы ў 2012 годзе прапанавала кіраўнік адной з пачатковых школ Шатландыі Элайн Віліе. Яна заўважыла, што ў школе значна зменшылася фізічная актыўнасць дзяцей і штогод у школу прыходзіць усё больш дзяцей, якія маюць лішнюю вагу. Настаўніца прыдумала вельмі просты спосаб прымусіць дзяцей больш рухацца – на перапынку аббегчы сваю школу. Сёння больш за 1000 школ Англіі далучыліся да гэтай акцыі, а ўрад Шатландыі распаўсюдзіў ліст, які запрашае школы visas šalies прыняць удзел у ажыццяўленні гэтай ідэі. Акцыя “Apibėk mokyklą” (“Аббяжы школу”) – гэта акцыя вучняў пачатковых класаў Літвы, мэта якой – незалежна ад фізічных здольнасцяў дзяцей, заахвоціць іх больш рухацца, палепшыць іх фізічнае і псіхічнае здароўе. Гэтая акцыя прывабная тым, што вельмі лёгка ажыццяўляецца і нічога не каштуе. Для ўдзелу ў ёй не трэба ніякіх спецыяльных прыладаў альбо спартыўнай вопраткі. Вучні бягуць, апранутыя так, як штодня апранаюцца ў школу.16-22 верасня ў акцыі прымалі ўдзел дзеці з дашкольнай групы і вучні 1-5 класаў разам з класнымі кіраўнкамі. Падчас перапынку яны весела і з задавальненнем прабеглі вакол гімназіі bėgo – гэта ж магчымасць пабыць разам з сябрамі і пагаварыць з настаўнікам у неафіцыйнай абстаноўцы. У класы дзеці вярнуліся жвавымі, больш актыўнымі, з жаданнем працаваць.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны