Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Дзень кашы

10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень кашы. Вільнюская гімназія імя Францыска Скарыны разам з другімі навучальнымі ўстановамі Літвы прыняла ўдзел у ініцыяваным закрытым акцыянерным таварыствам “Malsena Plus” праекце “Košės diena 2016” (“Дзень кашы 2016”). Мэта пректа – пазнаёміць вучняў з традыцыямі здаровага харчавання, расказаць пра яго карысць для арганізма, заахвоціць свядома выбіраць здаровую ежу. У гэты дзень дзеці з дашкольнай групы “Saulytė” і вучні пачатковых класаў разам з педагогамі снедалі карыснай, вырабленай ЗАТ “Malsena” з якаснага аўса кашай з клубнікай і бананамі. А колькі задавальнення прынёс дзецям сам працэс прыгатавання кашы! Як не цярпелася ім пакаштаваць згатаваную самімі кашу. Кашу елі, кашу хвалілі!

Падчас мерапрыемства класныя кіраўнікі расказалі дзецям пра карысць зернепрадуктаў для арганізма, растлумачылі прынцыпы здаровага харчавання. У дадатак да гэтага кожны вучань яшчэ атрымаў каляровую кніжачку з рознымі інтэрактыўнымі заданнямі. Усе ўдзельнікі свята аднадушна вырашылі: у свой рацыён абавязкова ўвесці кашу. Вядома, каша – гэта проста, але смачна і карысна!

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны