Міжнародны дзень харчу
Міжнародны дзень харчу адзначаецца па прапанове Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO Food and Agriculture Organisation). Мэта гэтай ініцыятывы – барацьба з голадам у свеце, развіццё сельскай гаспадаркі. У свеце налічваецца каля 800 млн. чалавек, якія пакутуюць ад голаду. Яшчэ адна задача Міжнароднага дня харчу – прыцягнуць увагу грамадскасці да здаровага харчавання, якое вызначаецца трыма асноўнымі прынцыпамі – умеранасць, разнастайнасць і сбалансаванасць.
У нашай гімназіі дзень харчу адзначаецца ўжо шмат гадоў. У гэтым годзе быў падрыхтаваны інфармацыйны стэнд і выстава малюнкаў “Свет вітамінаў”, прайшла акцыя “Будуем піраміду”. 17 кастрычніка ў школьнай сталовай прайшоў “Дзень пірага”, у якім прынялі ўдзел вучні 5-8, I гімназічнага класаў, настаўнікі, бацькі і нават бабулі. Прысутныя частавалі і частаваліся пірагамі з тварагом, мёдам, чарніцамі, капустай, морквай, яблыкамі і карыцай, дзяліліся рэцэптамі. Усё было вельмі смачным!