Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Дзень талерантнасці

16 лістапада ў Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны адзначылі Міжнародны дзень талерантнасці, які святкуецца з 1995 года па ініцыятыве ЮНЕСКА. Гэты дзень закліканы звярнуць увагу грамадскасці на неабходнасць талерантных адносін да розных меркаванняў, розных нацыянальнасцяў, да хворых людзей і т.п. У Літве гэты дзень адзначаецца ўжо 14-ты раз. Сімвал гэтага дня мяняецца штогод. Сёлета гэта ПТУШКА. Абраны сімвал спрыяе развіццю талерантнасці на аснове прыкладаў з прыроды, чалавечага жыцця, гісторыі.Вучні гімназіі вельмі актыўна і адказна рыхтаваліся да мерапрыемстваў: рабілі белых птушак арыгамі, з якіх пасля сфарміравалі адну вялікую ПТУШКУ ТАЛЕРАНТНАСЦІ, глядзелі дакументальныя фільмы, дыскутавалі на ўроках гісторыі, роднай, замежнай і літоўскай моў. Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў міжкультурным праекце “Tautų draugystė”(“Дружба народаў”): дзесяць нашых вучняў 2-4 класаў былі гасцямі пачатковай школы Філарэту, а дзесяць вучняў той школы наведалі нашу гімназію. У гасцях нашы дзеці прысутнічалі на ўроках, глядзелі фільмы на літоўскай мове, танцавалі, спявалі, гулялі ў літоўскія народныя гульні, частаваліся шакоцісам. Госці са школы Філарэту прысутнічалі на ўроку беларускай мовы, гулялі ў беларускія народныя гульні, частаваліся травяным чаем і цукеркамі.Мерапрыемствы Дня талерантнасці падарылі шмат прыемных імгненняў, а ПТУШКА ТАЛЕРАНТНАСЦІ яшчэ доўга будзе ўпрыгожваць гімназію, каб як мага больш людзей даведалася пра сэнс гэтага дня.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны