Праект „Kalėdinis sveikinimas 2016“
У снежні 2016 года вучні 2-4 класаў гімназіі імя Ф. Скарыны прымалі ўдзел у рэспубліканскім міжшкольным праекце „Kalėdinis sveikinimas 2016“ (“Віншаванне з Калядамі 2016”), падчас якога праводзіліся інтэграваныя ўрокі англійскай мовы і тэхналогій. На гэтых уроках вучні рабілі паштоўкі, пісалі віншаванні на англійскай мове, а пасля абмяняліся паштоўкамі з партнёрамі па праекту (Вільнюскай школай–садком „Vilija“). 20-27 снежня ў бібліятэцы гімназіі экспанаваліся лепшыя работы. Наведвальнікі выставы актыўна галасавалі за тыя паштоўкі, якія ім найбольш спадабаліся. Па выніках галасавання былі выбраны пяць лепшых работ, а іх аўтары атрымалі падзякі: Цімафей Гайваронскі (4 А кл.), Паўла Янчыс (4 А клас), Патрыцыя Шалкоўска (4 Б кл.), Канстанцыя Зінкевіч (3 A кл.), Паліна Навікайце (4 Б кл.).
Дзякуем арганізатарам праекта за цудоўную ідэю, а ўсім вучням і настаўнікам – за актыўны ўдзел.