Зімовыя Святкі
Па ўжо шматгадовай традыцыі ў студзені ансамбль "Талака" кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры наведаў нашу гімназію, каб разам адсвяткаваць Зімовыя Святкі. Вучні пачатковых класаў гімназіі з задавальненнем ўдзельнічалі ў Зімовых Святках 2017, якія былірэканструяваны і праведзены “Талакой” на этнаграфічным матэрыяле Цэнтральнай Беларусі.