Урок “Даведайся і навучыся”
У снежні 2016 года сямікласнікі Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны разам з настаўніцай тэхналогій Галінай Вінцукявічэне прынялі ўдзел ва ўроку дэкарацыі інтэр’ера „Sužinok ir išmok“ (“Даведайся і навучыся”) у Вільнюскім цэнтры падрыхтоўкі будаўнікоў. Нашы вучні з задавальненнем удзельнічаюць у мерапрыемствах, якія праходзяць у гэтай навучальнай установе, таму што тут яны маюць магчымасць пазнаёміцца з новымі тэхналогіямі, прафесійнымі прыладамі працы і абсталяваннем. Гімназістаў радуюць не толькі вынікі іх творчай працы, але і заўсёды гасцінныя настаўнікі Вільнюскага цэнтра парыхтоўкі будаўнікоў.