Выстава „Pranciškaus Skorinos Rusėniškajai Biblijai – 500“ (“Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500”)
19-20 красавіка 2017 г. вучні і настаўнікі гімназіі імя Францыска Скарыны знаёміліся з выставай “Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500”, якая праходзіць у бібліятэцы Урублеўскіх ЛАН. Адзін з самых значных экспанатаў выставы – прывезены з Германіі ўнікальны экзэмпляр Бібліі Рускай (у адной кнізе змешчаны амаль усе часткі выдадзенага Скарынам у Празе Святога пісання). Дырэктар бібліятэкі др. Сігітас Нарбутас, які праводзіў экскурсію, расказаў шмат цікавага аб прадстаўленых на выставе выданнях, дакументах, што дапаўняюць і паглыбляюць нашы веды пра Скарыну, яго жыццё, працу і акружэнне.
Сардэчна дзякуем за ўнікальную магчымасць пабачыць Біблію Руску – значны помнік кніжнага мастацтва.