Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Міжнародны праект “Paveldas, ugdymas(is), ateitis” (“Спадчына, выхаванне, будучыня”)

5 красавіка вучні 2-4, 6 класаў разам з настаўнікамі і бацькамі гасцілі ў беларускім горадзе Гродна. Гэта першая сустрэча ў рамках праекта “Paveldas, ugdymas(is), ateitis” (“Спадчына, выхаванне, будучыня). На працягу некалькіх гадоў вучні нашай гімназіі і Гродненскай гарадской гімназіі наведаюць розныя гарады Літвы і Беларусі, пазнаёмяцца з іх гісторыяй, а ўражанні ад гэтых паездак будуць апісаны ў манаграфіі.

Мэта гэтай паездкі – пазнаёміцца з гісторыяй, архітэктурай, культурай Гродна. Прадстаўнікоў нашай гімназіі сардэчна віталі дырэктар, настаўнікі і вучні Гродненскай гарадской гімназіі. Яны пазнаёмілі нас са школай, беларускай сістэмай адукацыі. Шмат задавальнення прынёс канцэрт таленавітых вучняў, якія падарылі слухачам светлы вясновы настрой. Пасля нас чакала экскурсія па Гродна. Мы наведалі Стары і Новы замкі, пажарную вышку, заапарк, адпачылі на былой Ратушнай плошчы (цяпер Савецкая).

Дзень, напоўнены ўражаннямі, праляцеў імгненна. Цяпер чакаем гасцей з Гродненскай гарадской гімназіі, якія прыедуць у Вільнюс у маі.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны