Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Конкурс каліграфіі „Rašom!2017“ (“Пішам! 2017”)

Каліграфія – выразны і прыгожы почырк. Аднак ці ўмеем мы так пісаць? Сёння прыгожае пісьмо – вялікая рэдкасць. Навучыцца прыгожа, або проста добра, пісаць не так лёгка, але гэта неабходна для адукаванага чалавека. Уменне пісаць без памылак упрыгожвае чалавека, як і прыгожая мова.

У студзені - лютым 2017 года ў гімназіі праходзіў дыстанцыйны этап нацыянальнага конкурса каліграфіі імя Вінцаса Кудзіркі „Rašom!2017“. Прыемна, што ў конкурсе прынялі ўдзел не толькі вучні, але і настаўнікі. 20 конкурсных работ упрыгожылі бібліятэку гімназіі! У рэшце рэшт прыемна вярнуцца ў думках у першы клас і яшчэ раз пабачыць руку настаўніка, што выводзіць на дошцы літары, кінуць надакучыўшую шарыкавую ручку, горда ўзяць чарнільнае пяро, не толькі ўдумліва прачытаць тэксты К. Брадунаса, Г. Бераснявічуса, В. Крэве, але і перапісаць іх на белым аркушы паперы.

Галоўная мэта конкурса – удасканальваць навыкі правільнага, выразнага і эстэтычнага пісьма – была дасягнута. Сапраўдныя пераможцы тыя, хто намаганні гэтых дзён перанясе ў штодзённыя сшыткі.

Сардэчна дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе каліграфіі!

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны