Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Тыдзень Без здзекаў 2017

20-26 сакавіка 2017 г. наша гімназія ўдзельнічала ў мерапрыемствах тыдня Без здзекаў, які ўжо сёмы раз праводзіцца па ініцыятыве грамадскай арганізацыі „Vaikų linijа“. Мерапрыемствы закліканы спыніць здзекі, заахвочваць дружалюбныя зносіны, вучыць наладжваць супрацоўніцтва. На працягу ўсяго тыдня ў файе гімназіі Добры Ёжык запрашаў дзяліцца добразычлівасцю, быць дабрэйшымі. Шмат рабілася для заахвочвання дружалюбнасці, прыязнасці: выбары самага дружнага класа/групы, творчы конкурс „Ketureilis draugui“ (“Чатырохрадкоўе сябру”), вясёлая эстафета „Mes už gražų bendravimą“ (“Мы за прыгожае сяброўства”), конкурс малюнкаў „Patyčios bijo tavo nepritarimo!“ (“Здзекі баяцца твайго асуджэння!”), пляценне бранзалета сяброўства і інш.

Заключным акордам тыдня стала акцыя „Gyvoji draugystės gija“ (“Жывая нітка дружбы”), падчас якой усе вучні і настаўнікі ўзяліся за рукі і жывым ланцугом абвілі будынак гімназіі – своеасаблівую выспу дружбы. Прыемна адзначыць згуртаванасць, аднадушнасць гімназічнай супольнасці. Таму што дружба – гэта сіла, якая пераможа здзекі!

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны