Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Сустрэча з аўтарам кнігі “Vilnius: meilės stotelės” (“Вільнюс: прыпынкі любві”) Людай Матонене

28 красавіка вучні ІІІ класа гімназіі імя Францыска Скарыны наведалі бібліятэку мікрараёна Каралінішкес, у якой адбылася прэзентацыя кнігі Люды Матонене “Vilnius: meilės stotelės” (“Вільнюс: прыпынкі любві”). Аўтар – прафесійны гід – паведаміла, што ідэя напісаць кнігу ўзнікла ў яе пасля праведзенай для свайго мужа экскурсіі па Вільнюсу. Так нарадзіліся больш за дваццаць рамантычных гісторый – дваццаць прыпынкаў любві на старой карце Вільнюса. Кніга ўпрыгожана фотаздымкамі Вільнюса, зробленымі сяброўкай аўтара Эдзітай Мяшконене. Па словах фатографа, яна зрабіла каля тысячы фатаграфій для гэтай кнігі і адабрала самыя лепшыя.

Вучаніцы ІІІ класа Катажыне Атрошка, якая актыўна адказвала на пытанні, аўтар падпісала і падарыла сваю кнігу.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны