Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Радасная навіна

Вучаніца 6 класа Эліза Драгун удзельнічала ў арганізаваным бібліятэкай гімназіі „Saulės“ (Швекшна, Шылутскі раён) рэспубліканскім конкурсе кніжных закладак „Piliakalnių legendos“ („Легенды курганоў”) і стала яго лаўрэатам. На конкурс былі прадстаўлены 708 вучнёўскіх работ з 56 навучальных устаноў і бібліятэк Літвы! Закладка, зробленая Лізай, трапіла ў лік 59 лепшых работ. Віншуем Лізу і настаўніцу літоўскай мовы Юраце Норвайшэне, якая заахвоціла сваю вучаніцу прыняць удзел у конкурсе. Жадаем энтузіязму і творчых поспехаў у іншых спаборніцтвах!

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны