Экскурсія ў Мінск
Нягледзячы на тое, што закончыўся навучальны год, прагучаў апошні званок, вучні нашай гімназіі не спяшаліся развітвацца з сябрамі і настаўнікамі. На самым пачатку канікул, 3 чэрвеня, старшакласнікі з настаўнікамі выправіліся ў Мінск. Паколькі сёлета спаўняецца 135 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, то знаёмства з горадам пачалося з наведвання дзяржаўных літаратурных музеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа, таксама вучні прынялі ўдзел у адукацыйнай праграме “Янка Купала ў дыялогу культур”. Вялікае ўражанне пакінула Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Гэта самы высокі будынак у горадзе, тут знаходзіцца музей рэдкай кнігі. Падчас агляднай экскурсіі па Мінску вучні і настаўнікі любаваліся паркамі, плошчамі, архітэктурнымі помнікамі.
Экскурсія доўжылася ўвесь дзень, а ўражанні, што засталіся ад яе, спадзяемся, стануць пачаткам добрага летняга настрою.