Праект „Mes kartu” (“Мы разам”)
6-7 чэрвеня дэлегацыя нашай гімназіі ў Тракай прымала ўдзел у мерапрыемстве праекта „Mes kartu” (“Мы разам”), які фінансуецца Дэпартаментам нацыянальных меншасцяў пры ўрадзе Літоўскай Рэспублікі. Праект накіраваны на развіццё супрацоўніцтва літоўскіх школ са школамі нацыянальных меншасцяў. Актыўнымі яго ўдзельнікамі сталі вучні і настаўнікі з Клайпеды, Паневежыса, Шальчынінкай, Вільнюса і Тракай. Нас чакалі сустрэчы з цікавымі людзьмі, паездка на цягнічку ў маёнтак Ужутракіс, адукацыйная праграма ,,Nepažinti Trakai‘‘ (“Незнаёмы Тракай”), экскурсіі ў Тракайскі замак, парк водных атракцыёнаў. Вучні і настаўнікі вярнуліся з паездкі ў цудоўным настроі, поўныя прыемных уражанняў.