Адукацыйная праграма “Членістаногія ў школе”
18 верасня вучні 1-8 класаў і дзеці з дашкольнай групы “Saulytė” мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з членістаногімі інсектарыя Палангскага заасада. Кіраўнік адукацыйнай праграмы Элгарас Чэпулкоўскіс пазнаёміў вучняў з адзінай у Літве перасоўнай экспазіцыяй членістаногіх і яе незвычайнымі “насельнікамі”. Дзеці пабачылі жывых павукоў-птушкаедаў, адных з самых вялікіх у свеце тараканаў, палачнікаў, мнаганожак і інш. Не толькі пабачылі, але і даведаліся шмат карыснага і цікавага пра гэтых экзатычных істот, іх паходжанні, здольнасці прыстасоўвацца да навакольнага асяроддзя, будове цела, класіфікацыі і інш. Смялейшыя маглі нават патрымаць у руках мадагаскарскага таракана, які палохаў сваім шыпеннем...
Дзякуем арганізатарам за яркія ўражанні і атрыманыя веды!