Ноч даследчыкаў 2017
З ініцыятывы Еўрапейскай Камісіі штогод у апошнюю пятніцу верасня больш чым у 30 еўрапейскіх краінах праводзіцца “Ноч даследчыкаў”. Вось і ў нашай гімназіі 26 верасня з самай раніцы панаваў узрушаны настрой. Усе чакалі пачатку мерапрыемства, якое абацяла знаёмства з самымі новымі ідэямі літоўскіх і сусветных футуролагаў. Асаблівую цікавасць “Ноч даследчыкаў” выклікала ў самых малодшых энтузіястаў навукі – дзяцей з дашкольнай групы і вучняў пачатковых класаў. Яны маглі пазнаёміцца з навуковымі дасягненнямі, паназіраць за вопытамі і самі іх правесці. Асаблівую цікавасць выклікалі віктарына і экалагічныя доследы.
Падчас “Ночы даследчыкаў” кожны, незалежна ад узросту і схільнасцей, знайшоў сабе цікавы занятак. Арганізатары былі задаволены тым, што мелі ўнікальную магчымасць прадставіць навуку кожнаму, хто хацеў аб ёй нешта даведацца.