Дзень аранжавай усмешкі
6 кастрычніка 2017 года вучні і настаўнікі гімназіі ўдзельнічалі ў мерапрыемстве “Дзень аранжавай усмешкі”, якое праходзіла ў парку Вінгіс. Гэта сустрэча ўдзельнікаў экалагічна-сацыяльнага праекта міжнароднай супольнасці навучальных устаноў “Падарожжа сонечнага аранжавага цягніка”. Прадстаўнікі 39 супольнасцей з розных куткоў свету ў вопратцы, упрыгожанай аранжавымі элементамі, прывезлі на свята гарбузы (320!), з якіх была складзена сонечная аранжавая ўсмешка. У гэтай усмешцы красаваліся і 10 гарбузоў, узгадаваных вучнямі нашай гімназіі.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі не толькі склалі аранжавую ўсмешку, але і разам з сябрам паліцэйскіх Амсюмам прайшлі круг дружбы, спявалі і танцавалі разам з творчымі калектывамі. Пасля можна было выбіраць розныя віды дзейнасці: у экалагічнай майстэрні “Другая форма” (,,Kita forma“) рабіць круцёлкі з другасных матэрыялаў, у “Аранжавай лабараторыі” праверыць колькасць нітрытаў і нітратаў у садавіне і гародніне, пачаставацца карысным супам з гарбуза, упрыгожыць шчокі вясёлымі ўсмешкамі. Кожнаму ўдзельніку свята яго арганізатары падарылі адбівальнік-бірульку “Усмешка”.
Пасля мерапрыемства члены нашай гімназічнай супольнасці далучыліся да дабрачыннай акцыі арганізатараў праекта – Вільнюскага дзіцячага садка „Rūta“ і 5 вялікіх гарбузоў падарылі Вільнюскаму крызіснаму цэнтру і Малтыйскай службе дапамогі.
Дзякуем арганізатарам праекта за цудоўнае мерапрыемства!