Забег салідарнасці
17 кастрычніка 2017 года гімназічная супольнасць прыняла ўдзел у Забегу салідарнасці, які ўжо чацвёрты раз праходзіў у Літве. Грамадская арганізацыя “Gelbėkit vaikus” (“Ратуйце дзяцей”) запрасіла сабрацца разам з высакароднай мэтай: ахвяраваць сродкі для распаўсюджвання пазітыўнага бацькоўства ў Літве і заснавання медыцынскага пункту, які будзе аказваць медыцынскія паслугі дзецям 3-6 гадоў адной з пачатковых школ у Замбіі. 125 вучняў і настаўнікаў нашай гімназіі далучыліся да іншых школ Літвы, якія таксама прынялі ўдзел у акцыі. Удзельнікі забегу знайшлі спонсараў, якія за кожны кіламетр салідарахвяравалі абумоўленую суму грошай.
Члены гімназічнай супольнасці, аб’яднаныя агульнай дзейнасцю, не толькі прыемна і з карысцю правялі час, але і дапамаглі тым, каму падтрымка сапраўды неабходная. Дзякуем усім удзельнікам Забегу салідарнасці за чуласць і разуменне. Разам мы здолеем усё!