Канферэнцыя міжнароднага праекта “Падарожжа сонечнага аранжавага цягніка”
10 лістапада 2017 года пяцікласніца нашай гімназіі Дзіяна Вінцукявічэне і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Нійоле Багдонене ўдзельнічалі ў заключнай канферэнцыі экалагічна-сацыяльнага праекта міжнароднай супольнасці навучальных устаноў “Падарожжа сонечнага аранжавага цягніка”, якая праходзіла ў Вільнюскай школе турызму і камерцыі. Да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны каманды, якія найбольш творча выканалі праектныя работы. Прыемна, што і каманда нашай гімназіі атрымала магчымасць падзяліцца сваім вопытам работы. Агульная дзейнасць зблізіла вучняў, педагогаў, бацькоў, напоўніла пазітыўнымі эмоцыямі.
Падзякуем арганізатарам праекта – Вільнюскаму садку-яслям “Rūta” (“Рута”) – якія сабралі для агульнай дзейнасці не толькі літоўскія, але і замежныя навучальныя ўстановы, за цудоўнае падарожжа на сонечным аранжавым цягніку і падарым ім аранжавага жаваранка, каб увесну яны зноў сабралі разам усіх, жадаючых пазнаць свет прыроды.