Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Сардэчна запрашаем наведаць выстаўку “Бібліі Рускай Францыска Сарыны – 500”

З 27 кастрычніка 2017 года перасоўная выстаўка бібліятэкі Урублеўскіх ЛАН “Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500” знаходзіцца ў гімназіі імя Францыска Скарыны г. Вільнюса. Матэрыялы 15 выставачных стэндаў знаёмяць з гісторыяй напісання Бібліі, жыццём і дзейнасцю Скарыны ў Празе і Вільні, выдадзенымі ім кнігамі і ўвекавечаннем памяці аб ім у Беларусі, Літве і Чэхіі.

Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць выстаўку “Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500”, якая экспануецца ў файе ІІ паверха і будзе дзейнічаць да 1 снежня 2017 года (рэгістрацыя па тэл. 2 45 79 28).

Дзякуем дырэктару бібліятэкі Урублеўскіх ЛАН др. Сігітасу Нарбутасу за магчымасць экспанаваць гэтую ўнікальную выстаўку, прысвечаную гуманісту і грамадскаму дзеячу XVI стагоддзя Францыску Скарыну, чыё імя носіць наша гімназія.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны