Віктарына “Пазнай свой край”
30 лістапада каманда вучняў 8-10 класаў „Šimtamyliai” прыняла ўдзел у віктарыне “Пазнай свой край”, прысвечанай стагоддзю адраджэння Літоўскай дзяржаўнасці. У мерапрыемстве, арганізаваным школай Лепкальнё, удзельнічалі каманды з чатырох школ. Каманды стараліся як мага дакладней адказаць на пытанні пра гісторыю, геаграфію, прыроду Літвы, яе вядомых людзей. Хапала і вынаходлівасці, і ведаў, і хвалявання, і добрага настрою. Вучні даведаліся шмат новага, пашырыўся іх кругагляд.
Віншуем каманду „Šimtamyliai”, заняўшую ІІІ месца! Удзячнасць членам каманды: Анастасіі Ясінскай, Дар’і Антонавай, Карыне Вайскунавічуце, Глорыі Сілюк, Марце Скробат, Нікіту Аляксеенкаву.