Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Праект “Нашы птушкі”

Першакласнікі гімназіі ўдзельнічаюць у праекце “Нашы птушкі”, мэта якога – як мага больш даведацца пра зімуючых у Літве птушках, навучыцца клапаціцца пра іх. На ўроках пазнання свету малодшыя школьнікі даведаліся пра птушак, якія жывуць у Літве, вывучалі асаблівасці іх жыцця ў зімовы перыяд. Наступны этап праекта – дапамога птушкам: вучні зрабілі кармушкі і развесілі іх на тэрыторыі гімназіі. Дзеці былі вельмі рады бачыць, што іх дапамога патрэбна птушачкам.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны