Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Алімпіяда ў Мазыры

З 26 па 30 сакавіка 2018 г. у беларускім горадзе Мазыры праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У традыцыйных інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел вучні агульнаадуцыйных устаноў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. У якасці гасцей былі запрошаны па 3 вучні з нашай гімназіі і беларускага ліцэю ў Гайнаўцы (Польшча). На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця алімпіяды гучалі беларускія песні, цёплыя словы падтрымкі ад членаў журы. А бадзёрыя танцы навучэнцаў танцавальных гурткоў г. Мазыра стварылі добры настрой у ўдзельнікаў на ўвесь перыяд алімпіяды!

Алімпіядныя заданні вучні выконвалі ў першай палове дня, а пасля абеду ўсіх чакала культурная праграма: удзельнікі алімпіяды наведалі Мазырскі драматычны тэатр імя І. Мележа, дзе паглядзелі спектакль па п’есе К. Крапівы “Хто смяецца апошнім”; для іх была праведзена аглядавая экскурсія па старажытным Мазыры, падчас якой вучні змаглі пазнаёміцца з гісторыяй Кафедральнага Свята-Міхайлаўскага сабора, царквой Святога Мікалая, Цэнтральнай плошчай і яе архітэктурным ансамблем, шмат уражанняў засталося ад наведвання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна.

Ад усёй душы хочацца пажадаць удзельнікам алімпіяды поспехаў, новых творчых здзяйсненняў, зараду бадзёрасці і аптымізму!

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны