“Мая краіна за 100 секунд” („Mano kraštas per 100 sekundžių“)
Ганарымся вучнямі нашай гімназіі Іванам Касабуцкім і Лаўрай Нікадэмай Ляшчэвіч – удзельнікамі праекта ЯДНАЕМ ЛІТВУ (JUNGIAM LIETUVĄ). Мэта праекта – развіваць творчыя здольнасці, патрыятызм, пачуццё адказнасці моладзі. Вучні стваралі кароценькія фільмы на тэму “Мая краіна за 100 секунд” („Mano kraštas per 100 sekundžių“). Вынікам гэтай ініцыятывы стане створаны сіламі вучняў розных рэгіёнаў Літвы кароткаметражны фільм “Яднаем Літву” („Jungiam Lietuvą“).