Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Сустрэча з Уладзімірам Арловым

23 сакавіка 2018 г. госцем гімназіі быў Уладзімір Арлоў – вядомы беларускі празаік, паэт, гісторык, аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў. У. Арлоў – лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій (імя Уладзіміра Караткевіча, Францішка Багушэвіча, прэмія Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” і інш.). За ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры пісьменнік быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Яго творы перакладзены на 25 моў свету.

Падчас сустрэчы Уладзімір Арлоў распавёў пра сябе, ідэі сваіх кніг і пра тое, як нараджаюцца творы, прадставіў свае новыя кнігі: цудоўна аформленае выданне з 200 ілюстрацыямі "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі", зборнік выбранай гістарычнай прозы "Архіварыус Война" і аповесць "Танцы над горадам".

Зайшла гаворка і пра два значныя для Беларусі юбілеі – 500-годдзе кнігадруку і 100-годдзе БНР. Вучні вельмі актыўна ўдзельнічалі ў прысвечанай гэтым датам віктарыне. Пераможцам аўтар уручыў падарункі.

Напрыканцы сустрэчы У. Арлоў падарыў гімназіі свае новыя кнігі.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны