Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вучэбна-азнаямляльная паездка ў Шаўляй

Раніцай 11 красавіка 2018 г. вучні 5-7 класаў разам з класнымі кіраўнікамі Марыяй Качан, Лінай Грыгоніне, Галінай Уждавінене і завучам Ніёле Багдонене выправіліся ў вучэбна-азнаямляльную паездку „Šimtmečio Šiauliai“.

Горад сустрэў гасцей сонцам і цудоўнай панарамай. Падчас аглядавай экскурсіі ,,Šiauliai - tai, kas svarbiausia” ўсе не толькі зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі, але і адчулі душу горада, яго адметнасць праз будынкі, гісторыю, скульптуры, фантаны. Пераходзячы ад аднаго значнага ў гісторычным ці культурым плане месца да другога, вучні даведаліся, як горад змяняўся за гады свайго існавання. Вядомыя расказам гіда, пазнаёміліся з выдатным месцам Шаўляй – Вільнюскай вуліцай. Гэтае знаёмства можна параўнаць з падарожжам на машыне часу, якое пачынаецца аж у XVIII стагоддзі. Таксама даведаліся пра асоб, якія жылі ў Шаўляй і зрабілі значны ўклад у працэс развіцця не толькі горада, але і краіны. У гэтым горадзе нарадзіўся і Іван Луцкевіч – адзін з самых актыўных дзеячаў беларускага руху пачатку ХХ ст., ідэйны лідэр нацыянальнага адраджэння. Ён быў адным з ініцыятараў стварэння беларускай гімназіі ў 1919 г. Гэта было адной з прычын, чаму экскурсанты хацелі пазнаёміцца са святкуючым стагоддзе Незалежнасці горадам. Вучні наведалі таксама завод BALTIK VAIRAS, пакой Цэнтаў у бібліятэцы Шаўляйскага ўніверсітэта, вілу Хайма Фрэнкеля, касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Знаёмства з горадам пакінула прыемныя ўражанні. Далейшы маршрут вёў да легендарнай, ахутанай тайнамі гары Крыжоў, што знаходзіцца ў Шаўляйскім раёне. Падарожнікі наведалі ўнікальнае сакральнае месца, у якім знаходзіцца каля 200 тысяч крыжоў з усяго свету.

Па дарозе ў Вільнюс, адказваючы на пытанні віктарыны, вучні абагулілі і асэнсавалі ўражанні ад паездкі і набытыя падчас яе веды. Экскурсанты не толькі цудоўна правялі час, шмат даведаліся і пабачылі, але і лепш пазнаёміліся паміж сабой.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны