Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Акцыя “Перапынак у цішыні”

Сёлета 27 красавіка члены гімназічнай супольнасці ўдзельнічалі ў абвешчанай Вільнюскім бюро аховы грамадскага здароўя акцыі “Pertrauka tyloje” (“Перапынак у цішыні”), прысвечанай Міжнароднаму дню барацьбы з шумам. Мэта акцыі – звярнуць увагу на актуальную для ўсіх праблему шуму, развіваць у вучняў разуменне паняцця “шум”, імкнучыся не толькі падкрэсліць неспрыяльнае ўздзеянне на дзяцей шуму ў школе, дома, на мерапрыемствах, але і развіваць пачуццё адказнасці за свае паводзіны.

Арганізатары акцыі прапанавалі вучням і настаўнікам правесці перапынкі ў цішыні. Кожны ўдзельнік акцыі выбраў від дзейнасці па свайму жаданню. У зале школьнікі вучыліся расслабляцца і адпачываць ад шуму, выконвалі дыхальныя практыкаванні. У бібліятэцы ды іншых памяшканнях гімназіі вучні ціха чыталі кнігі, малявалі альбо займаліся іншымі любімымі заняткамі, разам са спецыялістам па ахове здароўя Наталляй Аксаміт замяралі ўзровень шуму.

Прыемна, што кожны ўдзельнік акцыі імкнуўся зменшыць адмоўны ўплыў шуму на здароўе, разумеў важнасць цішыні ў навакольным асяроддзі і знаходзіў спосабы захаваць яе ў гімназіі.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны