Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Творчыя чытанні “Што для цябе значыць слова СВАБОДА?”

Аднойчы сонечнай вясновай раніцай вучні 8 класа нашай гімназіі разам з настаўніцай літоўскай мовы Юраце Норвайшэне выправіліся ў Вільнюсці дом настаўніка, дзе прынялі ўдзел у занятках па творчаму чытанню “Што значыць для цябе слова СВАБОДА?”. Заняткі праходзілі ў прасторнай сучаснай зале Цэнтра развіцця школы. Вучні слухалі „Piliečio pamokslinė kalba...“ (“Павучэнне грамадзяніна...”) Міхаіла Францыска Карповіча ў выкананні актора, малявалі плакаты, прыдумвалі лозунгі, удзельнічалі ў імітаваным мітынгу. Усе актыўна абмяркоўвалі, што і як напісаць, якую думку перадаць. Вынікі сустрэчы вучні абмеркавалі з вядучымі заняткаў, адказваючы на пытанні: “Што для вас значыць слова “свабода”? За што вы заклікалі б змагацца? Якія ёсць формы барацьбы?”

Думкі вучняў пра заняткі:

“Мне вельмі спадабаўся гэты нетрадыцыйны ўрок, таму што было вельмі цікава.” (Аляксандра Паяркова, Яўген Якубовіч)

“Мне спадабаўся нетрадыцыйны ўрок, таму што кожны вучань працаваў, было весялей і цікавей, чым у музеі ці класе.” (Анжэліка Сцепанавайце)

“Мне вельмі спадабаліся чытанні. Здзівіла, што чытанне тэксту можа быць такім цікавым. Мне спадабалася ўсё, чым мы займаліся.” (Анастасія Ясінская)

“Мне вельмі спадабалася. Было весела і цікава ствараць плакаты, гуляць.” (Марыя Рабухінайце)

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны