Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Праект „Vydūno keliais“(“Шляхамі Відунаса”)

23 і 30 мая 2018 г. вучні 8 і І гімн. класаў разам з настаўніцай Мігле Грыганіце ўдзельнічалі ў творчых занятках, якія праводзіліся ў рамках праекта “Vydūno keliais” (“Шляхамі Відунаса”) у Вільнюскай ратушы. Праект прысвечаны 150-й гадавіне з дня нараджэння філосафа, пісьменніка, публіцыста, дзеяча культуры Відунаса (Вільгельмаса Старостаса). Мэта гэтага праекта – у прываблівай, зразумелай вучням форме пазнаёміць іх з настаўнікам, філосафам, навукоўцам Відунасам і яго спадчынай.

У Вільнюскай ратушы вучняў нашай гімназіі сустрэлі дзве прафесійныя мастачкі – Юрга Барылайце і Эгле Рыдзікайце. Разам з імі вучні паглядзелі выстаўку фатаграфій, якія прастаўляюць жыццёвы і творчы шлях Відунаса. Падчас адукацыйных гульняў вучні збіралі мазаікі з выявамі партрэта Відунаса, яго арфы, 200-літавай банкноты і гары Рамбінас, на якой Відунас і яго сябры арганізоўвалі святы песні. Акрамя таго, падчас заняткаў вучні пазнаёміліся з сучасным мастацтвам, яго выяўленчымі формамі, мелі магчымасць выпрабаваць змешаную тэхніку, інтэрпрэтуючы жыццёвы і творчы шлях Відунаса, яго мышленне.

Віленская гімназія імя Францыска Скарыны

Вул. Сеціно, 21 Вільнюс LT-04316

Tэл. / факс +370 5 245 9127

rastine@skorinos.vilnius.lm.lt

© 2024 Віленская гімназія імя Францыска Скарыны