“Урок памяці”, прымеркаваны да 75-й гадавіны знішчэння нацыстамі Мінскага гета
2 кастрычніка 2018 года госцем гімназіі быў дырэктар студыі гістарычных фільмаў "Майстэрня Уладзіміра Бокуна", рэжысёр і прадзюсер Уладзімір Бокун. Ён расказаў вучням І і ІІІ гімн. класаў пра дзейнасць “Майстэрні...”, прадставіў першы фільм з кінатрылогіі аб трагедыі вязняў яўрэйскага гета на беларускай зямлі "Хроніка Мінскага гета". Творчай групе ўдалося сабраць унікальныя дакументы і ўспаміны сведкаў у адным праекце. Здымкі праходзілі ў Беларусі, ЗША, Ізраілі, Польшчы. На Міжнародным фестывалі гістарычнага і ваеннага кіно ў Варшаве фільм заваяваў адну з галоўных узнагарод — “Залатую шаблю” — у катэгорыі “Дакументальнае кіно”.
У канцы сустрэчы госць адказаў на пытанні вучняў.